Дзмітрый Міцкевіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 2 чэрвеня 1963

Дата затрымання: 5 красавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Пірожнікава Таццяна

Справы: Пратэсты Мінск

Дзмітрыя Артуравіча Міцкевіча разам з жонкай Аленай затрымалі 5 красавіка 2023 года. Іх забралі з працы і адвезлі ў Фрунзенскі РАУС. Дзмітрыя асудзілі да 13 сутак арышту, Алену — да 15 сутак, абодвух за "дробнае хуліганства". Пасля сутак сям'ю не выпусцілі, а прад'явілі абвінавачанне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Цяпер яны знаходзяцца ў СІЗА-1.

18 ліпеня 2023 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска Дзмітрыя асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 КК на тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). Яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

11 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»