Алена Міцкевіч

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 12 кастрычніка 1973

Дата затрымання: 5 красавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Бушава Алена

Справы: Пратэсты Мінск

Алену Пятроўну Міцкевіч разам з мужам Дзмітрыем затрымалі 5 красавіка 2023 года. Іх забралі з працы і адвезлі ў Фрунзенскі РАУС. Змітра прысудзілі да 13 сутак арышту, Алену — да 15 сутак, абодвух за "дробнае хуліганства". Пасля сутак сям'ю не выпусцілі, а прад'явілі абвінавачванне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Цяпер яны знаходзяцца ў СІЗА-1.

Асуджана 7 ліпеня 2023 года на 2,5 гады "хатняй хіміі".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»