Дзмітрый Канеўскі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 25 снежня 1994

Дата затрымання: 27 студзеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 10 кастрычніка 2023

Суддзя: Царук Руслан

Пракурор: Асадчы

Дзмітрый Мікалаевіч Канеўскі быў асуджаны на 3 гады калоніі агульнага рэжыму за каментар.

Яго абвінавацілі ў "наўмысных дзеяннях, накіраваных на распальванне расавай, рэлігійнай, сацыяльнай і іншай варожасці" (арт. 130 Крымінальнага кодэксу). Усё абвінавачванне грунтавалася на адным каментары ў телеграм-чаце «Гомель Савецкі 97». У каментары Дзмітрый напісаў, што яго калегі Антона Марцінкевіча забілі амапаўцы, і заклікаў да гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў.

17 чэрвеня 2021 г. суддзя Гомельскага абласнога суда Царук Руслан прысудзіў  Дзмітрыю Канеўскаму 3 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Пакаранне Дзмітрый адбываў у папраўчай калоніі № 22 г. Івацэвічы. 

Дзмітрый цалкам адбыў пакаранне і вызваліўся ў першай палове кастрычніка 2023 г.


Дзмітрый – сын вядомай грамадскай актывісткі з Гомеля Таццяны Канеўскай, якая знаходзіцца за кратамі праз палітычны пераслед. Таксама ў ІЧУ Гомеля адбываў адміністрацыйны арышт яго старэйшы брат Аляксандр, якога адправілі за краты на 15 сутак па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ.

Дзмітрый Канеўскі: "Прэсінг у дачыненні да сябе ў калоніі я адчуваў штодня"

Былы гомельскі палітзняволены Дзмітрый Канеўскі пасля адбыцця пакарання, вынесенага ўсяго толькі за адзін каментар ў телеграм-чаце "Гомель Савецкі 97", мог ізноў патрапіць пад крымінальны артыкул. Ён вырашыў больш не выпрабоўваць лёс і з’ехаў з Беларусі. Дзмітрый пагадзіўся распавесці "Вясне" пра свой пераслед і ўмовы адбыцця пакарання ў папраўчай калоніі № 22 у Івацэвічах.

За “экстрэмісцкі” каментар сыну палітзняволенай Таццяны Канеўскай прысудзілі тры гады калоніі

Гомельскі абласны суд 17 чэрвеня вынес прысуд па крымінальнай справе Дзмітрыя Канеўскага за каментар з заклікамі да гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх сем’яў (арт. 130 КК – наўмысныя дзеянні, скіраваныя на распальванне расавай, рэлігійнай, сацыяльнай і іншай варожасці).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»