Дзмітрый Чарнуха
Палітвязень
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 5 снежня 2023
Суддзя: Шыман Таццяна
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 7
Справы: Пратэсты Мінск
Дзмітрый Аляксандравіч Чарнуха быў асуджаны ў судзе горада Барысава да 2 гадоў "хіміі" паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 9 лістапада 2023 года справу разгледзела суддзя Шыман Таццяна.
Дзмітрый з Барысава. Працаваў на розных работах. У 2020-м мужчына пакінуў амаль 400 каментароў у адрас лукашыстаў у розных чатах і не выдаляў іх. Цяпер за іх на яго завялі крымінальныя справы, калі верыць каналу ГУБАЗіК.
Прысуд адбывае ў ПУАТ-7.