Дзіяна Міцкевіч
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 31 сакавіка 1992
Дата затрымання: 12 ліпеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Кулік Анастасія
Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання
Справы: Пратэсты Мінск
Дзіяна Ігараўна Міцкевіч (Шарая) была затрымана ў ліпені 2022 года. Спачатку яе асудзілі на 15 сутак арышту, а пасля завялі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пазней быў таксама затрыманы і ейны муж.
Дзіяну змясцілі ў СІЗА-1.
28 кастрычніка 2022 г. у судзе Першамайскага раёна Мінска палітзняволенай вынеслі прысуд: 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі ў ПУАТ.
Дзіяну вызвалілі ў зале суда да накіравання ў папраўчую ўстанову.
24 лютага 2023 года была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.