Валянцін Міцкевіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 20 ліпеня 1989

Дата затрымання: 27 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Чыж Юлія

Справы: Пратэсты Мінск

Валянцін Алегавіч Міцкевіч быў затрыманы напрыканцы верасня 2022 года, праз два месяцы пасля сваёй жонкі, палітзняволенай Дзіяны Міцкевіч. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу) і змясцілі ў СІЗА-1.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 2 снежня 2022 г. адбыўся разгляд справы. Суддзя Юлія Чыж прызначыла Валянціну тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпа ("хатняй хіміі").

Палітзняволенаму Валянціну Міцкевічу прысудзілі тры гады “хатняй хіміі” за ўдзел у пратэстах

У Фрунзенскім судзе Мінска 2 снежня асудзілі палітзняволенага Валянціна Міцкевіча паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»