Артур Мемех
Палітвязень
Дата нараджэння: 9 сакавіка 1991
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Рудэнка Аляксандр
Групы: IT-спецыялісты
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь
Артур Мікалаевіч Мемех быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе да пазбаўлення волі срокам на 3 гады паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). 23 і 25 верасня 2024 года справу разгледзеў суддзя Рудэнка Аляксандр.
Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь 10 снежня 2024 года разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Васілевіч Таццяна Валянцінаўна.
Згодна з інфармацыяй з сацыяльных сетак, Артур працаваў у EPAM і жыў у ЗША. Апошняя актыўнасць мужчыны ў «X» была ў мінулым красавіку — ён падзяліўся кадрамі з ЗША. Верагодна, Мемех вырашыў вярнуцца ў Беларусь, дзе і быў затрыманы.
27 снежня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі