Яўген Ярмак

Дата затрымання: 11 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
  • ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса — Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Копач Аксана

Месца зняволення: СІЗА-6

Яўген Ярмака адразу пасля затрымання 11 сакавіка змясцілі ў ІЧУ  з тых часоў ён знаходзіцца пад вартай.

Баранавіцкая міжраённая пракуратура запатрабавала для Ярмака пяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 100 базавых велічынь (3 200 рублёў). Такое пакаранне суддзя Аксана Копач і прызначыла Ярмаку.

Яўген Ярмак прызнаў цалкам віну паводле арт. 369, 391 і ч. 1 арт. 328 КК. Паводле ч. 2 арт. 328 КК вінаватым сябе не прызнаў.

ГУБАЗ прыйшоў з ператрусам за каментары, а знайшоў гашыш. Жыхара Баранавічаў асудзілі за "абразу" міліцыянтаў, суддзі і абарот наркотыкаў

У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 22 ліпеня асудзілі двух калег з авіярамонтнага заводу: 31-гадовага Яўгена Ярмака і 27-гадовага Юрыя Азімку. У сярэдзіне сакавіка супрацоўнікі ГУБАЗіКа зладзілі "рэйд" у Баранавічах: у мясцовых праводзілі ператрусы, іх кідалі на "суткі" за "экстрэмісцкія рэпосты і падпіскі", прапаноўвалі здаць "біяматэрыял". Так 11 сакавіка яны прыйшлі за каментары ў "Карніках" да Ярмака. Падчас ператрусу ў яго знайшлі гашыш. Яўген расказаў, што набыў яго для сябе і свайго калегі Юрыя, з якім раней неаднаразова ўжываў яго. Ярмака затрымалі і змясцілі пад варту, паставіўшы яму ў віну артыкулы за абразу чатырох міліцыянтаў, суддзі і незаконны абарот наркотыкаў (арт. 369, 391, ч. 1 і 2 арт. 328 КК). Ягонага калегу Юрыя не затрымлівалі, але таксама асудзілі паводле ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аксана Копач прызначыла Яўгену Ярмаку пяць гадоў калоніі са штрафам у 3 200 рублёў і маральнай кампенсацыяй пацярпелым, а Юрыю Азімку — два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

 

Адрас для лістоў: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258В

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»