Аляксей Кедыш

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 23 верасня 1987

Дата затрымання: 22 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Групы: Дзеячы культуры

Справы: Пратэсты Мінск

Аляксей Мікалаевіч Кедыш быў затрыманы напрыканцы лютага 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Разам з ім таксама была затрымана жонка Анастасія.

Да суду яго змясцілі ў СІЗА-1.

15 ліпеня 2022 г. у Ленінскім судзе Мінска адбыўся разгляд справы. Аляксея і ягоную жонку прызналі вінаватымі і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ кожнага.

5 снежня 2023 г. стала вядома, што Анастасію і Аляксея арыштавалі на 5 сутак. Інфармацыя пра гэта з'явілася на Instagram-старонцы іх брэнда piuceramics: "Мы з мужам зараз з'яжджаем на 5 сутак арышту ў Акрэсціна (такое рашэнне інспекцыі). У сувязі з гэтым вымушаная адмена заняткаў і наведванняў майстэрні. Вернемся да працы ў панядзелак 11 снежня".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»