Аляксей Дудко

Палітвязень

Дата нараджэння: 23 кастрычніка 1990

Дата затрымання: 12 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 2 красавіка 2022

Суддзя: Ерафееў Яўген

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 24

Справы: Пратэсты Жлобін

Аляксей Анатольевіч Дудко быў асуджаны па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года. 

Згодна з матэрыяламі следства, Іван Гаўрылаў і Аляксей Дудко разам з іншымі жыхарамі Жлобіна прымалі актыўны ўдзел у масавых акцыях пратэсту, якія адбыліся ў Жлобіне 9-10 жніўня 2020 года. На заклікі супрацоўнікаў міліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеянні не рэагавалі, выкрыквалі лозунгі, груба парушалі грамадскі парадак і заміналі працы грамадскага транспарту і грамадскіх устаноў.

Суддзя Яўген Ерафееў асудзіў Гаўрылава і Дудко да абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу тэрмінам на два з паловай гады кожнага

У Жлобіне працягваюць караць за жнівеньскія падзеі 2020 года: яшчэ двое юнакоў асуджаны да "хіміі"

За арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) суд Жлобінскага раёна асудзіў яшчэ двух чалавек у сувязі з пратэстамі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 г.

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 24. 230025, г. Гродна, вул. Лідская, 29 б

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»