Іван Гаўрылаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 28 жніўня 1992
Дата затрымання: 12 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 2 красавіка 2022
Дата вызвалення: 29 верасня 2024
Суддзя: Ерафееў Яўген
Справы: Пратэсты Жлобін
Іван Міхайлавіч Гаўрылаў быў асуджаны па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года.
Згодна з матэрыяламі следства, Іван Гаўрылаў і Аляксей Дудко разам з іншымі жыхарамі Жлобіна прымалі актыўны ўдзел у масавых акцыях пратэсту, якія адбыліся ў Жлобіне 9-10 жніўня 2020 года. На заклікі супрацоўнікаў міліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеянні не рэагавалі, выкрыквалі лозунгі, груба парушалі грамадскі парадак і заміналі працы грамадскага транспарту і грамадскіх устаноў.
Суддзя Яўген Ерафееў асудзіў Гаўрылава і Дудко да абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу тэрмінам на два з паловай гады кожнага. Адбываў тэрмін у ПУАТ № 9.
Выйшаў на волю 29 верасня 2024 г.
У Жлобіне працягваюць караць за жнівеньскія падзеі 2020 года: яшчэ двое юнакоў асуджаны да "хіміі"