Аляксандр Лычаўка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 26 жніўня 1983
Дата затрымання: 6 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Групы: Дзеячы культуры, Журналісты
Справы: Пратэсты Мінск
Аляксандр Эраставіч Лычаўка — краязнавец і журналіст з Мінску, супрацоўнічаў з The Village.
Раніцай 6 кастрычніка 2022 г. ён разам з жонкай, журналісткай Сняжанай Інанец перасталі выходзіць на сувязь. Пазней з'явілася інфармацыя, што іх затрымалі. На наступны дзень у набліжаным да ГУБАЗіК тэлеграм-канале выклалі "пакаяльныя" відэа з імі — у роліку яны кажуць, што былі затрыманыя за падпіску на тэлеграм-каналы, якія беларускія ўлады прызналі экстрэмісцкімі, а таксама за ўдзел у маршах пратэсту ў 2020 годзе.
У судзе Першамайскага раёна Мінска 13 студзеня 2023 г. адбыўся разгляд справы Аляксандра і ягонай жонкі Сняжаны Інанец. Лычаўку прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.
Палітзняволеных журналістаў Сняжану Інанец і Аляксандра Лычаўку асудзілі да "хатняй хіміі"
Сужэнцаў-журналістаў Сняжану Інанец і Аляксандра Лычаўку пакаралі “хатняй хіміяй”