Сняжана Інанец

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 11 лістапада 1987

Дата затрымання: 6 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Групы: Журналісты

Справы: Пратэсты Мінск

Сняжана Валер'еўна Інанец — журналістка з Мінску, раней супрацоўнічала з TUT.BY, пасля — з Onliner.

Раніцай 6 кастрычніка яна разам з мужам, краязнаўцам Аляксандрам Лычаўкам перасталі выходзіць на сувязь. Пазней з'явілася інфармацыя, што іх затрымалі. На наступны дзень у набліжаным да ГУБАЗіК тэлеграм-канале выклалі "пакаяльныя" відэа з імі — у роліку яны кажуць, што былі затрыманыя за падпіску на тэлеграм-каналы, якія беларускія ўлады прызналі экстрэмісцкімі, а таксама за ўдзел у маршах пратэсту ў 2020 годзе.

У судзе Першамайскага раёна Мінска 13 студзеня 2023 г. адбыўся разгляд справы палітзняволенай і ейнага мужа. Сняжану Інанец прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ

Палітзняволеных журналістаў Сняжану Інанец і Аляксандра Лычаўку асудзілі да "хатняй хіміі"

Вядома, што пракурор запрошваў для жанчыны 2,5 года "хатняй хіміі". Пасля агалошвання прысуда мужа і жонку вызвалілі з-пад варты ў зале суда, да гэтага яны больш за тры месяцы правялі за кратамі ў СІЗА.

Сужэнцаў-журналістаў Сняжану Інанец і Аляксандра Лычаўку пакаралі “хатняй хіміяй”

Суд Першамайскага раёна Мінска 13 студзеня агучыў фінальны вердыкт у дачыненні журналістаў Сняжаны Інанец і Аляксандра Лычаўкі. Абодвум прысудзілі абмежаванне волі паводле “народнага артыкула” 342 Крымінальнага кодэкса – удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Да таго яны больш за тры месяцы правялі за кратамі ў СІЗА.

 

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»