Аляксандр Леаненка

Дата нараджэння: 6 красавіка 1956

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Серакова Вольга

Аляксандр Мікалаевіч Леаненка з вёскі Рымаўцы Бабруйскага раёна. Яму закідаюць удзел у пратэсце 30 жніўня 2020 года. У яго дома, як паведамляецца, таксама знайшлі шмат беларускай сімволікі.

У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 19 чэрвеня 2023 года паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі адразу трох чалавек. Палітзняволеную актывістку Галіну Смірнову асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі", Аляксандра Леаненку — да аднаго года і шасці месяцаў "хатняй хіміі", а палітзняволенага Андрэя Сініцу — да трох гадоў "хіміі". 

Вялізная хваля арыштаў. Сярод затрыманых — загадчык лабараторыі і былы спецназавец

Газета «СБ. Беларусь сегодня» вярнулася да практыкі публікацыі відэа з затрыманымі. На мінулым тыдні яны апублікавалі каля дзясятка відэа брутальных затрыманняў, за сёння выйшлі відэа яшчэ з сямю людзьмі, да якіх прыходзілі сілавікі.

У Бабруйску за ўдзел у мінскіх акцыях пратэсту асудзілі трох чалавек

У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 19 чэрвеня 2023 года паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі адразу трох чалавек.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»