Галіна Смірнова
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 29 жніўня 1962
Дата затрымання: 24 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Дата вызвалення: 19 чэрвеня 2023
Суддзя: Серакова Вольга
Групы: Актывісты
Галіна Міхайлаўна Смірнова — грамадская актывістка з Бабруйску. Была затрыманая 24 сакавіка 2023 году.
Спачатку яе затрымалі ў парадку арт. 108 КПК (Затрыманне па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства). Пазней стала вядома, што яе абвінавачваюць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 19 чэрвеня 2023 г. палітзняволеную актывістку Галіну Смірнову асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі".
Яе вызвалілі з СІЗА-5 у зале суда.
У Бабруйску за ўдзел у мінскіх акцыях пратэсту асудзілі трох чалавек