Андрэй Сініца

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 20 чэрвеня

Дата затрымання: 10 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата вызвалення: 19 чэрвеня 2023

Суддзя: Серакова Вольга

Справы: Пратэсты Мінск

Андрэй Рыгоравіч Сініца — жыхар Бабруйску. Яго затрымалі раніцай 10 сакавіка 2023 году пасля ператрусу. 5 дзён яго ўтрымлівалі ў ІЧУ і толькі 15 сакавіка над ім адбыўся суд. Яго абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» паводле арт. 19.11 КаАП. Суддзя Алена Гормаш прызнала Андрэя вінаватым і арыштавала на 15 сутак.

Стала вядома, што на волю Андрэй так і не выйшаў — ён быў затрыманы на 10 сутак паводле арт. 108 КПК (Затрыманне па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства). Пазней стала вядома, што яго абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 19 чэрвеня 2023 г. палітзняволенага Андрэя Сініцу асудзілі да трох гадоў "хіміі". Дзяржаўная абвінаваўца запрашвала ў суддзі Вольгі Сераковай для Андрэя тры гады калоніі.

Палітвязень выйшаў на волю з СІЗА-5 да накіравання ў месца адбывання пакарання.

У вымушанай эміграцыі. 

У Бабруйску за ўдзел у мінскіх акцыях пратэсту асудзілі трох чалавек

Палітзняволеную актывістку Галіну Смірнову асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі", Аляксандра Леаненку — да аднаго года і шасці месяцаў "хатняй хіміі", а палітзняволенага Андрэя Сініцу — да трох гадоў "хіміі".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»