Аляксандр Крупнікаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 18 жніўня 1978

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Шабуня Вікторыя

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 7

Справы: Пратэсты Мінск

Аляксандр Віктаравіч Крупнікаў быў асуджаны ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска да 3 гадоў "хіміі" паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 29 кастрычніка 2024 года справу разгледзела суддзя Шабуня Вікторыя.

29 лістапада 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Прысуд адбывае ў ПУАТ-7.

Адрас утрымання: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 7. 225136, Пружанскі раён, в. Купліна

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»