Аляксандр Багданаў

дыджэй, арт-мэнэджар

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 1 студзеня 1986

Дата затрымання: 2 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Клімчук Марына, Кулік Анастасія

Групы: Дзеячы культуры

Іншыя пазнакі: Завочныя суды

Справы: Пратэсты Мінск

Аляксандр Багданаў — дыджэй з Мінску (Papa Bo), арт-мэнэджар, супрацоўнічае з культурніцкім цэнтрам "Корпус".

Быў затрыманы 2 верасня 2021 г. пасля вобшуку ў "Корпусе". Пасля адміністрацыйнага арышту ў 10 сутак не выйшаў на волю, а затрыманы ўжо па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) — за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах 2020 года.

Аляксандра Багданава і Максіма Крука пачалі судзіць 16 снежня 2021. 17 снежня суддзя Ленінскага раёна Мінска Марына Клімчук вынесла прысуд: тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

На пачатку лютага 2022 Аляксандр разам з Максімам Круком пакінуў Беларусь.

Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася завочна 4 снежня 2024 г. у судзе Першамайскага раёна Мінска. Суддзя Анастасія Кулік.

"Я думаў — гэта ж землякі, беларусы, як яны могуць быць такімі?" Маналогі былых палітвязняў пра тое, як людзей "лечаць" за кратамі

Папа Бо: "Калі мяне затрымліваў ГУБАЗ і выбіваў прызнавальныя паказанні для відэа, білі нагамі па баках. Моцна балела ў боку, у раёне рэбраў. На ковід хварэла ўся камера — хтосьці мацней, хтосьці лягчэй — і я яго таксама падхапіў. Дзесьці на 12-ты дзень мяне і яшчэ двух мужчын (яны якраз хварэлі вельмі цяжка) вывелі ў іншую камеру. Потым мяне аднаго пагрузілі ў аўтазак і павезлі ў лякарню ў Бараўляны".

Вынесены прысуд палітвязням — арт-мэнэджару і дыджэю Аляксандру Багданаву і сцэнографу Максіму Круку

Іх асудзілі на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу па ч.1 артыкула 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»