Максім Крук
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 16 лістапада 1984
Дата затрымання: 2 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Клімчук Марына
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Максім Крук — сцэнограф, супрацоўнічаў з культурніцкім цэнтрам "Корпус".
Быў затрыманы 2 верасня пасля вобшуку ў "Корпусе". Пасля адміністрацыйнага арышту ў 10 сутак не выйшаў на волю, а затрыманы ўжо па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) — за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах 2020 года.
Максіма Крука і Аляксандра Багданава пачалі судзіць 16 снежня 2021.
17 снежня 2021 года суддзя Ленінскага раёна Мінска Марына Клімчук вынесла прысуд: 3 гады абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
На пачатку лютага 2022 Максім разам з Аляксандрам Багданавым пакінуў Беларусь.
Вынесены прысуд палітвязням — арт-менеджару і дыджэю Аляксандру Багданаву і сцэнографу Максіму Круку