Аляксандр Дабравольскі

справа «за спробу зрыву рэферэндуму» і справа «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай»

Дата нараджэння: 23 лістапада 1958

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 191 Крымінальнага кодэкса — Перашкаджэнне ажыццяўленню выбарчых правоў
  • арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 11 гадоў і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Лукашэвіч Дзмітрый, Арэшка Уладзімір

Іншыя пазнакі: Завочныя суды

Групы: Палітыкі

Аляксандр Альгертавіч Дабравольскі – палітык, старшы дарадца Святланы Ціханоўскай. Спецвытворчасць была распачатая Следчым камітэтам па ўзгадненні з генпракурорам Беларусі 27 снежня 2023 года, а ўжо 22 лютага справу перадалі ў суд. Таксана па гэтай справе былі асуджаныя Павел МарынічПавел ЛіберАлена Жываглод.

Усіх чацвярых у судзе Заводскага раёна Мінска 18 сакавіка 2024 года прызналі вінаватымі паводле ч. 2 арт. 191 КК (перашкода працы Цэнтральнай выбарчай камісіі, а таксама камісій па рэферэндуме, здзейсненае з ужываннем пагрозы і іншым спосабам, групай асоб па папярэдняй змове) і кожнаму прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша "Заркало". Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Лукашэвіч.

Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да 20 "аналітыкаў Ціханоўскай". Спецыяльную вытворчасць распачалі 24 студзеня 2024 года. У спісе Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Аляксандр Дабравольскі, Юрый Дракахруст, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Яўген Крыжаноўскі, Дзяніс Кучынскі, Вераніка Лапуцька, Аляксандр Лагвінец, Ганна Любакова, Васіль Навумаў, Марыя Рогава, Пётр Рудкоўскі, Алеся Руднік, Наталля Рабава, Павел Усаў, Таццяна Чуліцкая, Аляксандр Шлык, Кацярына Шмаціна. Паведамляецца, што "названыя асобы прымалі актыўны ўдзел у выпрацоўцы і рэалізацыі канцэпцыі дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, а таксама садзейнічалі ўзбуджэнню сацыяльнай варожасці і варажнечы ў грамадстве". Так Аляксандра будуць судзіць поводле ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК, ч. 1 арт. 357 КК, ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 361 КК, ч. 1 арт. 361-1 КК, ч. 3 арт. 361-1 КК.

У Мінскім абласным судзе у парадку спецыяльнай вытворчасці з 31 траўня па 1 ліпеня 2024 года Аляксандра Альгертавіча асудзілі ў другі раз да 11 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 6000 базавых велічынь (240 тыс. рублёў). Справу разглядаў суддзя Уладзімір Арэшка.

Напачатку судовага працэсу 14 абвінавачаных у справе “аналітыкаў Ціханоўскай” выступілі з заявай.

8 кастрычніка 2024 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь у закрытым рэжыме разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Ігар Вячаслававіч Любавіцкі.

25 кастрычніка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Аляксандр Дабравольскі — 11 гадоў і шэсць месяцаў калоніі і штраф у 240 тысяч рублёў

Палітык і старшы дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі праходзіў па "справе аналітыкаў Ціханоўскай" і "па справе спробы зрыва рэферэндума". Агулам яму было прызначаны 11 гадош і шэсць месяцаў калоніі.

Справа "аналітыкаў Святланы Ціханоўскай": двесце шэсць з паловай гадоў турэмнага зняволення

Вынесены прысуд па крымінальнай справе "аналітыкаў Святланы Ціханоўскай". Працэс у парадку спецыяльнай вытворчасці праходзіў у Мінскім абласным судзе з 31 траўня па 1 ліпеня 2024 года.

Генпракуратура агучыла прысуд па крымінальнай справе за зрыў рэспубліканскага рэферэндуму ў 2022 годзе

У судзе Заводскага раёна Мінска 18 сакавіка 2024 года у працэсе спецыяльнай вытворчасці (завочна) вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Алены Жылачкінай (Жываглод), Паўла Лібера, Паўла Марыніча і Аляксандра Дабравольскага, якія, паводле абвінавачання, "распрацавалі план па зрыву рэспубліканскага рэферэндуму ў 2022 годзе". Усіх чатырох абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса ("перашкода працы Цэнтральнай выбарчай камісіі, а таксама камісій па рэферэндуме, здзейсненым з ужываннем пагрозы і іншым спосабам, групай асоб па папярэдняй змове").

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»