Аляксандр Лагвінец

справа «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай»

Дата нараджэння: 14 студзеня 1972

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 10 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Арэшка Уладзімір

Іншыя пазнакі: Завочныя суды

Групы: Палітыкі

Аляксандра Іванавіча Лагвінца асудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі

Напачатку судовага працэсу 14 абвінавачаных у справе “аналітыкаў Ціханоўскай” выступілі з заявай.

Працэс у парадку спецыяльнай вытворчасці праходзіў у Мінскім абласным судзе з 31 траўня па 1 ліпеня 2024 года. У справе адразу 20 абвінавачаных: Аляксандр Дабравольскі, Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Юрый Дракахруст, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Яўген Крыжаноўскі, Дзяніс Кучынскі, Вераніка Лапуцька, Аляксандр Лагвінец, Ганна Любакова, Васіль Навумаў, Марыя Рогава, Пётр Рудкоўскі, Алеся Руднік, Наталля Рабава, Павел Усаў, Таццяна Чуліцкая, Аляксандр Шлык, Кацярына Шмаціна. Справу разглядаў суддзя Уладзімір Арэшка.

Усе абвінавачаная пакінулі Беларусь.

8 кастрычніка 2024 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь у закрытым рэжыме разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Ігар Вячаслававіч Любавіцкі.

25 кастрычніка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Справа "аналітыкаў Святланы Ціханоўскай": двесце шэсць з паловай гадоў турэмнага зняволення

Вынесены прысуд па крымінальнай справе "аналітыкаў Святланы Ціханоўскай". Працэс у парадку спецыяльнай вытворчасці праходзіў у Мінскім абласным судзе з 31 траўня па 1 ліпеня 2024 года.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»