Алена Жываглод
справа "за спробу зрыву рэферэндуму"
Дата нараджэння: 14 сакавіка 1991
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 191 Крымінальнага кодэкса — Перашкаджэнне ажыццяўленню выбарчых правоў
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Лукашэвіч Дзмітрый
Групы: Журналісты, Праваабаронцы
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Алена Мікалаеўна Жываглод – кіраўніца ініцыятывай "Сумленныя людзі". Спецвытворчасць была распачатая Следчым камітэтам па ўзгадненні з генпракурорам Беларусі 27 снежня 2023 года, а ўжо 22 лютага справу перадалі ў суд. Таксана па гэтай справе былі асуджаныя Павел Марыніч, Павел Лібер, Аляксандр Дабравольскі.
Усіх чацвярых у судзе Заводскага раёна Мінска 18 сакавіка 2024 года прызналі вінаватымі паводле ч. 2 арт. 191 КК (перашкода працы Цэнтральнай выбарчай камісіі, а таксама камісій па рэферэндуме, здзейсненае з ужываннем пагрозы і іншым спосабам, групай асоб па папярэдняй змове) і кожнаму прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша "Заркало". Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Лукашэвіч.
Генпракуратура агучыла прысуд па крымінальнай справе за зрыў рэспубліканскага рэферэндуму ў 2022 годзе