Алена Паўловіч

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 2 кастрычніка 1987

Дата затрымання: 26 ліпеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 4 траўня 2024

Суддзя: Макарэвіч Міхаіл

Групы: Бізнесмены

Алена Аляксандраўна Паўловіч — гаспадыня салону друку "Ліса" з Барысава. Яе затрымалі разам з мужам Дзмітрыем напрыканцы ліпеня 2022 года. Падчас вобшуку сілавікі прымусілі Алену здзіраць са сцяны бел-чырвона-белыя шпалеры.

Супраць жанчыны распачалі справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак), яе змясцілі ў СІЗА.

Алена мае дваіх дзяцей.

13 кастрычніка 2022 г. у судзе Партызанскага раёна Мінска палітзняволеную асудзілі да двух гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а ейнага мужа — да 1 года і 6 месяцаў зняволення. Іх дзеці цяпер засталіся з бабуляй.

Адбывала пакаранне ў гомельскай ПК № 4.

Выйшла на волю 4 траўня 2024 г. 

Мужа і жонку асудзілі да калоніі. Дома ў іх засталіся двое дзяцей

У лістах на волю зняволеныя пішуць, што не губляюць бадзёрасці духу.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»