Дзмітрый Паўловіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 19 красавіка 1987
Дата затрымання: 26 ліпеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 28 лістапада 2023
Суддзя: Макарэвіч Міхаіл
Справы: Пратэсты Мінск
Дзмітрыя Мікалаевіча Паўловіча, а таксама ягоную жонку Алену, прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
13 кастрычніка 2022 г. Алене прысудзілі два гады, а Дзмітрыю — паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Прысуд вынес Міхаіл Макарэвіч.
На волі ў мужа і жонкі засталіся двое непоўнагадовых дзяцей, якія цяпер знаходзяцца з бабуляй. У лістах на волю зняволеныя пішуць, што не губляюць бадзёрасці духу.
Дзмітрыя этапавалі з СІЗА-1 у ПК № 3 у Віцьбе.
У канцы лістапада 2023 г. быў вызвалены па заканчэнні тэрміну пакарання.
Мужа і жонку асудзілі да калоніі. Дома ў іх засталіся двое дзяцей