Алена Лысковіч
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 28 красавіка 1973
Дата затрымання: 26 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 26 ліпеня 2021
Дата вызвалення: 25 студзеня 2023
Суддзя: Клышпач Іна
Справы: Справа карагодаў
Алена Васільеўна Лысковіч — фігурантка брэсцкай "справы карагодаў", распачатай паводле падзеяў 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 траўня 2021 г. асудзілі 14 фігурантаў па "справе карагодаў". Суддзя Іна Клышпач прызнала усіх вінаватымі і прызначыла пакаранне ад паўтара года "хатняй хіміі" да аднаго года калоніі. Алена Лысковіч атрымала адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
З 26 ліпеня 2021 года пачала адбываць пакаранне ў ПУАТ № 25. У той жа дзень пачала адбываць пакаранне і ейная палітзняволеная дачка — Вікторыя, але яна пазней здолела ўцячы за мяжу.
Вядома, што 30 кастрычніка 2022 г. палітзняволеную затрымлівалі на "хіміі". У выніку ёй прызначылі штраф паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Алена цалкам адбыла тэрмін і 25 студзеня 2023 г. выйшла на волю з ПУАТ № 25.
"Я не асуджаная, я ў палоне". Маналог Алены Лысковіч — былой палітзняволенай пасля "хіміі"
22 затрыманыя: што цяпер вядома пра пераслед палітзняволеных "хімікаў"
Да года калоніі. Па брэсцкай "справе карагодаў" пакаралі яшчэ 14 чалавек