Вікторыя Лысковіч
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 26 траўня 1997
Дата затрымання: 26 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Клышпач Іна
Справы: Пратэсты Брэст, Справа карагодаў
Вікторыя Васільеўна Лысковіч — фігурантка брэсцкай "справы карагодаў", распачатай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 траўня 2021 года асудзілі 14 фігурантаў па "справе карагодаў". Суддзя Іна Клышпач прызнала усіх вінаватымі і прызначыла пакаранне ад 1,5 гадоў "хатняй хіміі" да 1 года калоніі. Вікторыя Лысковіч атрымала адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
З 26 ліпеня 2021 года (гэтак жа, як і ейная палітзняволеная маці) пачала адбываць пакаранне.
У канцы сакавіка 2022 года стала вядома, што Вікторыя ўцякла з ПУАТ № 10 і цяпер знаходзіцца за межамі Беларусі ў бяспецы.
"Хімія" — Літва: экс-палітзняволеная фігурантка "справы карагодаў" распавядае сваю гісторыю
Да года калоніі. Па брэсцкай "справе карагодаў" пакаралі яшчэ 14 чалавек