Алена Латушка
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 22 кастрычніка 1978
Дата затрымання: 25 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Акавітая Таццяна
Справы: Пратэсты Мінск
Алена Іванаўна Латушка была затрымана 25 жніўня 2022 года, у яе дома адбыўся ператрус у межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Да суда знаходзілася ў СІЗА-1.
Муж Алены — палітычны зняволены Анатоль Латушка.
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 10 кастрычніка 2022 г. адбыўся разгляд справы палітзняволенай. Суддзя Таццяна Акавітая прызначыла Алене 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі").
МУС 4 лістапада 2022 г. уключыла былую палітзняволеную ў "Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
Палітзняволеную Алену Латушку асудзілі да 2,5 года "хатняй хіміі"