Алег Кардаш

Палітвязень

Дата нараджэння: 1 лютага 1976

Дата затрымання: 20 траўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Літвінчык Аксана

Пракурор: Карачун Вадзім

Справы: Пратэсты Баранавічы

Алег Станіслававіч Кардаш працаваў слесарам, ездзіў працаваць у Еўропу, сімпатызаваў пратэстам у жніўні 2020 года, адседзеў больш за месяц запар у ІЧУ. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341).

Як высветліла “Берасцейская Вясна”, першы раз Алега Кардаша затрымалі яшчэ ў сакавіку 2023 года. Тады яго тры разы судзілі паводле адміністрацыйных артыкулаў і кожны раз яму прысуджалі адміністрацыйны арышт.

Cуд Баранавіцкага раёна 6 ліпеня 2023 года прысудзіў Кардашу пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў. Справу разглядала суддзя Аксана Літвінчык, дзяржабвінаваўца – Вадзім Карачун.

29 верасня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт "Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці". У спіс дадалі і Алега Кардаша. 

Калонія, у якой палітвязень адбывае пакаранне пасля СІЗА-6, пакуль невядомая. 

Жыхара Баранавіч асудзілі за абразлівы надпіс у пад'езде на адрас Лукашэнкі

У судзе Баранавіцкага раёна 6 ліпеня 2023 года вынесены прысуд мясцоваму 47-гадоваму слесару Алегу Кардашу. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт 341).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»