Захар Таразевіч

Дата нараджэння: 1 чэрвеня 2003

Дата затрымання: 1 кастрычніка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 218 Крымінальнага кодэкса — Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры

Вынік суда: 7 гадоў і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Акавітая Таццяна

Месца зняволення: ПК № 17

Захар Алегавіч Таразевіч — 19-гадовы жыхар Мінскай вобласці (на момант затрымання яму толькі споўнілася 18). Хлопец ёсць у спісах абітурыентаў, дапушчаных да экзаменаў у ліцэй МУС.

Разам з Захарам па гэтай справе быў затрыманы і Антон Лысаў. Вядома, што хлопцаў затрымалі неўзабаве пасля падпалу аўтамабіля 1 кастрычніка 2021 года паводле абвінавачвання ў "тэрарызме", аднак іх дзеянні потым перакваліфікавалі. У выніку, іх абвінавацілі па ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 218 (замах на наўмыснае знішчэнне чужой маёмасці, учыненым агульнанебяспечным спосабам, арганізаванай групай, якое пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры) і ч. 3 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне і пашкоджанне чужой маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам, арганізаванай групай, якія пацягнулі прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса. З абвінавачаных у даход дзяржавы спагнаныя вялікія сумы: з Лысова – 1 855 рублёў 70 капеек, з Тарасевіча – 239 рублёў 10 капеек. Таксама ў іх канфіскавалі мабільныя тэлефоны ў парадку спецыяльнай канфіскацыі.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 2 лістапада 2022 года суддзя Таццяна Акавітая асудзіла Захара да сямі з паловай гадоў калоніі, а Антона — да 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжымуСправа разглядалася ў закрытым рэжыме.

Напрыканцы снежня Захара перавялі з СІЗА-1 у магілёўскую Турму № 4.

З сакавіка 2023 г. палітвязень знаходзіцца ў ПК № 3 у Віцьбе.

У чэрвені 2023 г. стала вядома, што палітвязень знаходзіцца ў ПК № 17.

Двух хлопцаў асудзілі да 7,5 і 10 гадоў калоніі за падпал аўтамабіля старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска ў закрытым рэжыме разглядзелі крымінальную справу за падпал аўтамабіля старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі Аляксея Волкава ў кастрычніку мінулага году. Вінаватымі прызналі двух хлопцаў — 19-гадовага Захара Таразевіча і 23-гадовага Антона Лысова. Вядома, што адразу супраць іх распачалі крымінальныя справы за "тэрарызм", аднак потым іх дзеянні перакваліфікавалі на "знішчэнне маёмасці" (арт. 218 Крымінальнага кодэкса). 2 лістапада суддзя Таццяна Акавітая асудзіла Захара да сямі з паловай гадоў калоніі, а Антона — да 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама з іх спагналі вялікія сумы за спалены аўтамабіль.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»