Антон Лысаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 2 чэрвеня 1999
Дата затрымання: 1 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 218 Крымінальнага кодэкса — Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
Вынік суда: 10 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 1 сакавіка 2023
Дата вызвалення: 11 лістапада 2023
Суддзя: Акавітая Таццяна
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Замежныя грамадзяне
Антон Сяргеевіч Лысаў — грамадзянін Расіі, жыхар Чабаксараў, прыехаў у Мінск, але неўзабаве быў затрыманы. У Антона са сваякоў засталася адна бабуля, якой больш за 80 гадоў.
Разам з Антонам па гэтай справе быў затрыманы і Захар Таразевіч. Вядома, што хлопцаў затрымалі неўзабаве пасля падпалу аўтамабіля 1 кастрычніка 2021 года паводле абвінавачвання ў "тэрарызме", аднак іх дзеянні потым перакваліфікавалі. У выніку, іх абвінавацілі па ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 218 (замах на наўмыснае знішчэнне чужой маёмасці, учыненым агульнанебяспечным спосабам, арганізаванай групай, якое пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры) і ч. 3 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне і пашкоджанне чужой маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам, арганізаванай групай, якія пацягнулі прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса. З абвінавачаных у даход дзяржавы спагнаныя вялікія сумы: з Лысава — 1 855 рублёў 70 капеек, з Тарасевіча — 239 рублёў 10 капеек. Таксама ў іх канфіскавалі мабільныя тэлефоны ў парадку спецыяльнай канфіскацыі.
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 2 лістапада 2022 года суддзя Таццяна Акавітая асудзіла Захара да сямі з паловай гадоў калоніі, а Антона — да 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Справа разглядалася ў закрытым рэжыме.
Утрымліваўся ў СІЗА-1. Пасля быў пераведзены ў СІЗА-2. У пачатку сакавіка 2023 г. стала вядома, што Антона этапавалі ў ПК № 3.
Увосень 2023 года быў экстрадаваны ў Расію, бо пагадзіўся ваяваць на яе баку.
Двух хлопцаў асудзілі да 7,5 і 10 гадоў калоніі за падпал аўтамабіля старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз