Арцём Мазанік

Дата нараджэння: 8 студзеня 1990

Дата затрымання: 12 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных

Вынік суда: 8 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Хрыпач Сяргей

Месца зняволення: ПК № 15

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Арцём Мазанік. Фота з сацыяльных сетак

Арцём Уладзіміравіч Мазанік — праграміст, быў затрыманы 12 студзеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу), за ўдзел у дзвюх акцыях пратэсту. Таксама яго абвінавацілі ў незаконным зборы і распаўсюдзе персанальных звестак (ч. 3 арт. 203-1 КК), закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч. 3 арт. 361 КК), дапамаганні ў распальванні варожасці (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК).

Утрымліваецца ў СІЗА-1 да суда.

У 2020 годзе Арцём распрацаваў мабільную аплікацыю Belscan, з дапамогай якой распаўсюджваў інфармацыю пра прыватнае жыццё і персанальныя звесткі сілавікоў і прадстаўнікоў улады. Акрамя таго, яна дазваляла вызначаць вытворцаў тавараў па штрых-коду і правяраць іх прыналежнасць да прадпрыемстваў, што падтрымліваюць дзеючую ўладу. Следчы камітэт лічыць, што праграма таксама ўтрымлівала заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі.

22 ліпеня 2022 г. КДБ унёс Арцёма ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

Справу палітвязня пачалі разглядаць 23 верасня 2022 г. у Мінгарсудзе. 30 верасня суддзя Сяргей Хрыпач прызнаў Арцёма Мазаніка вінаватым і прызначыў яму зняволенне тэрмінам на 8 гадоў у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Напрыканцы кастрычніка палітвязня этапавалі ў магілёўскую ПК № 15.

За стварэнне прыкладання BelScan, а таксама ўдзел у акцыях пратэсту праграміста асудзілі на восем гадоў калоніі

Таксама суд прызнаў і перадаў у грамадзянскую судавытворчасць зыск ад прадпрыемства КУП "Мінсктранс" аб спагнанні матэрыяльнай шкоды у сувязі са спыненнем грамадскага транспарту.

Працягваецца працэс над праграмістам Арцёмам Мазанікам, які распрацаваў у 2020 годзе мабільную аплікацыю Belscan

На папярэднім судовым пасяджэнні 23 верасня было агучана абвінавачанне. Сёння ў судзе вывучаюцца пісьмовыя матэрыялы справы.

У суд перададзеная крымінальная справа праграміста, які распрацаваў прыкладанне для дэананімізацыі прадстаўнікоў улады

Дадатак Belscan змяшчаў функцыю пошуку па прозвішчы, імені і імені па бацьку, а таксама месца працы.

Прадпрымальніку, які распрацаваў прыкладанне для распаўсюджвання інфармацыі аб сілавіках, прад’яўленае абвінавачанне

Мужчына мае сярэднюю спецыяльную адукацыю, халасты, раней не судзімы, але прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР і падатковага заканадаўства.

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»