Зміцер Фурманаў
сябар ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай
Дата нараджэння: 30 чэрвеня
Дата затрымання: 29 траўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 21 кастрычніка 2021
Суддзя: Бекушава Вольга
Пракурор: Мыслівец Мікіта

Дзмітрый Аляксандравіч Фурманаў — сябра ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, быў затрыманы 29 траўня падчас пікету па зборы подпісаў. Калі адбыўся інцыдэнт з міліцыянтам, пасля якога пачаліся затрыманні людзей з натоўпа, Дзмітрый сядзеў за сталом і працягваў збіраць подпісы. Затым да яго прыбеглі амапаўцы, схапілі пад рукі і пацягнулі праз сквер у машыну на вачах у яго бацькоў, якія таксама былі на пікеце.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Змітра вязнем сумлення.
Прад'яўленыя абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса.
17 снежня быў этапаваны ў турму № 1 г. Гродна.
20 траўня 2021 года асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
21 кастрычніка 2021 года палітвязень выйшаў на волю з калоніі № 3. Год і тры месяцы ён правёў у СІЗА, дзе дзень залічваецца за паўтара.
Пасля вызвалення Дзмітрый пакінуў Беларусь.
У кастрычніку 2022 г. на былога палітвязня распачалі справу паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
Храналогія судовага працэса:
![]()
Першы суд за інцыдэнт на пікеце 29 траўня ў Гродне: Абвінавачаныя не прызнаюць сваёй віны
![]()
Другі дзень суда па “справе Ціханоўскага”: Пацярпелыя міліцыянты не з'явіліся, бо яны "задзейнічаныя на Хрышчэнні"
![]()
На судзе па “справе Ціханоўскага” дапыталі ўчастковага Казлоўскага, які на пікеце 29 траўня апынуўся на зямлі
![]()
Па "справе Ціханоўскага" дапыталі ўсіх пацярпелых міліцыянтаў. Што яны распавялі пра падзеі 29 траўня ў Гродне?
![]()
"Я працаваў у МУС, магу адрозніць правакацыю ад сапраўднай сітуацыі": у гродненскім судзе дапыталі Уладзіміра Кнігу
![]()
Ад двух да чатырох гадоў калоніі: у Гродне запрасілі пакаранне для трох фігурантаў "справы Ціханоўскага"
![]()
Як у Гродне судзяць чатырох фігурантаў "справы Ціханоўскага". Фотарэпартаж
![]()
Зміцер Фурманаў — фігурант "справы Ціханоўскага"
Крымінальная справа за гвалт да міліцыянтаў: вобшукі, затрыманні і новы фігурант справы
![]()
Сваякі Дзмітрыя Фурманава абвясцілі галадоўку