Зінаіда Міхнюк
Дата нараджэння: 12 траўня 1961
Дата затрымання: 25 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Суддзя: Грушко Андрэй
Месца зняволення: СІЗА-7

Зінаіда Феадосіеўна Міхнюк — актывістка прафсаюза РЭП, была затрымана 25 сакавіка 2022 пасля вобшукаў у яе дома і на офісе арганізацыі. Жанчыну змясцілі ў СІЗА паводле абвінавачвання ў абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксу).
Паводле інфармацыі, якую даслаў адзін са зняволеных з-за кратаў, Міхнюк абвінавачваюць на аснове матэрыялаў з праслухоўвання, якое стаяла ў яе як у актывісткі прафсаюза РЭП.
Суд над Зінаідай распачнецца 18 траўня. Ейную справу будзе разглядаць суддзя Ленінскага раёна Брэста Андрэй Грушко.