Жанна Захаркевіч

Дата нараджэння: 15 лістапада 1973

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Лявусік Ганна, Казакевіч Юрый

Іншыя пазнакі: Завочныя суды

Справы: Пратэсты Гродна

10 сакавіка 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Гародні завяршыўся судовы працэс у дачыненні да пяці гарадзенцаў, якіх вінавацілі адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэксу за ўдзел ў акцыі пратэсту шостага верасня: па арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па арт. 364 КК (гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі).

На прысудзе прысутнічалі чатыры абвінавачаныя, паколькі пяты - Аляксандр Якубоўскі - падчас судовага разгляду знік і быў абвешчаны ў вышук.

Пракурор патрабавала пазбавіць абвінавачаных волі тэрмінамі ад 1,5 да 2,5 гадоў калоніі. Але суддзя Ганна Лявусік прызначыла больш мяккае пакаранне - абмежаванне волі ("хімія"). Яна прысудзіла наступныя тэрміны "хіміі":

  • Надзеі Сцепанцовай - тры з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу,
  • яе сястры Жанне Балеславаўне Захаркевіч - тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу,
  • братам Юрыю і Уладзіміру Седзянеўскім - таксама па тры гады аналагічнага пакарання.

Усе абвінавачаныя віны не прызналі, прысуд лічаць незаконным і плануюць яго абскарджваць. Да апеляцыі яны застаюцца на волі пад падпіскай аб нявыедзе.

З'ехала з краіны.

Следчы камітэт паведаміў, што Надзеі Сцепанцовай і Жанне Захаркевіч інкрымінаваная ч. 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Іх запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне СК па Гродзенскай вобласці. Супраць гродзенскіх сясцёр, якія праз балоты збягалі з краіны, распачалі спецвытворчасць — іх збіраюцца судзіць завочна. Пасля прысуду яны вырашылі з'язджаць з краіны — Жанна і Надзея 12 гадзін ішлі па лесе і дрыгве ў бок Літвы. Потым жанчыны трапілі ў фільм Юрыя Дудзя, дзе расказалі пра свае ўцёкі — яго паглядзелі больш за 10 мільёнаў чалавек.

У Гродзенскім абласным судзе 19 жніўня 2024 г. вынеслі завочны прысуд сёстрам. Іх абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове). Спецвытворчасць супраць іх узбудзілі ў траўні гэтага года, а судзіць пачалі 5 жніўня. У выніку суддзя Юрый Казакевіч прызначыў жанчынам па новай крымінальнай справе па чатыры гады калоніі. Таксама суд дадаў да тэрміну неадбытую "хімію", ад якой яны збеглі з Беларусі, і агулам прызначыў Надзеі Сцепанцовай пяць гадоў і шэсць месяцаў зняволення, Жанне Захаркевіч — пяць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

У Гродне да 4 гадоў калоніі завочна асудзілі сясцёр, якія праз балоты збеглі ад "хіміі"

У Гродзенскім абласным судзе 19 жніўня вынеслі завочны прысуд сёстрам Надзеі Сцепанцовай і Жанне Захаркевіч, якіх раней асудзілі да "хіміі" за ўдзел у пратэстах. Іх абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове). Спецвытворчасць супраць іх узбудзілі ў траўні гэтага года, а судзіць пачалі 5 жніўня. У выніку суддзя Юрый Казакевіч прызначыў жанчынам па новай крымінальнай справе па чатыры гады калоніі. 

Чатыры ўдзельнікі вераснёвай акцыі ў Гродна атрымалі ад 3 да 3,5 гадоў "хіміі"

10 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Гародні завяршыўся судовы працэс у дачыненні да пяці гарадзенцаў, якіх вінавацілі адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэксу за ўдзел ў акцыі пратэсту шостага верасня: па арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па арт. 364 КК (гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі).

 

Ад 1,5 да 2,5 гадоў калоніі патрабуе пракурор для ўдзельнікаў гарадзенскай акцыі пратэсту

Пасля перапынку пракурор у выступе зазначыла, што лічыць віну чатырох абвінавачаных цалком даказанай. Пракурор папрасіла суд прызначыць наступнае пакаранне ўсім падсудным - узяцця іх пад варту і заняволіць у калоніі агульнага рэжыму.

 

Ніхто са сведак не памятае абвінавачаных. У Гродне працягваюць судзіць пяць удзельнікаў акцыі пратэсту

18 студзеня ў судзе Ленінскага раёну адбываецца працяг разгляду крымінальнай справы ў дачыненні да 5 гарадзенцаў. Іх вінавацяць у парушэнні двух артыкулаў кодэксу.

 

Абвешчаны ў вышук адзін з абвінавачаных па крымінальнай справе пяці гарадзенцаў

25 студзеня ў судзе Ленінскага раёну Гародні павінен быў адбыцца працяг крымінальнага працэсу ў дачыненні да пяці гарадзенцаў, якія абвінавачваюць паводле артыкулаў 342 і 364 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Аднак адзін з падсудных - Аляксандр Якубоўскі ў суд не з'явіўся. Прычыны яго нез'яўлення пакуль невядомыя.

 

Справа "гарадзенскай пяцёркі": Пацярпелыя амапаўцы замест сваіх адрасоў называюць адрасы мясцовых актывістаў

15 лютага ў судзе Ленінскага раёну Гародні працягнуўся разгляд крымінальнай справы пяці гарадзенцаў. На лаве падсудных засталося толькі чатыры чалавекі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»