Надзея Сцепанцова
Дата нараджэння: 12 сакавіка 1971
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 5 гадоў і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Лявусік Ганна, Казакевіч Юрый
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Справы: Пратэсты Гродна
10 сакавіка 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Гародні завяршыўся судовы працэс у дачыненні да пяці гарадзенцаў, якіх вінавацілі адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэксу за ўдзел ў акцыі пратэсту шостага верасня: па арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па арт. 364 КК (гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі).
На прысудзе прысутнічалі чатыры абвінавачаныя, паколькі пяты - Аляксандр Якубоўскі - падчас судовага разгляду знік і быў абвешчаны ў вышук.
Пракурор патрабавала пазбавіць абвінавачаных волі тэрмінамі ад 1,5 да 2,5 гадоў калоніі. Але суддзя Ганна Лявусік прызначыла больш мяккае пакаранне - абмежаванне волі ("хімія"). Яна прысудзіла наступныя тэрміны "хіміі":
- Надзеі Балеславаўне Сцепанцовай - тры з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу,
- яе сястры Жанне Балеславаўне Захаркевіч - тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу,
- братам Юрыю і Уладзіміру Седзянеўскім - таксама па тры гады аналагічнага пакарання.
Усе абвінавачаныя віны не прызналі, прысуд лічаць незаконным і плануюць яго абскарджваць. Да апеляцыі яны застаюцца на волі пад падпіскай аб нявыедзе.
З'ехала з краіны.
Следчы камітэт паведаміў, што Надзеі Сцепанцовай і Жанне Захаркевіч інкрымінаваная ч. 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Іх запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне СК па Гродзенскай вобласці. Супраць гродзенскіх сясцёр, якія праз балоты збягалі з краіны, распачалі спецвытворчасць — іх збіраюцца судзіць завочна. Пасля прысуду яны вырашылі з'язджаць з краіны — Жанна і Надзея 12 гадзін ішлі па лесе і дрыгве ў бок Літвы. Потым жанчыны трапілі ў фільм Юрыя Дудзя, дзе расказалі пра свае ўцёкі — яго паглядзелі больш за 10 мільёнаў чалавек.
У Гродзенскім абласным судзе 19 жніўня 2024 г. вынеслі завочны прысуд сёстрам. Іх абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове). Спецвытворчасць супраць іх узбудзілі ў траўні гэтага года, а судзіць пачалі 5 жніўня. У выніку суддзя Юрый Казакевіч прызначыў жанчынам па новай крымінальнай справе па чатыры гады калоніі. Таксама суд дадаў да тэрміну неадбытую "хімію", ад якой яны збеглі з Беларусі, і агулам прызначыў Надзеі Сцепанцовай пяць гадоў і шэсць месяцаў зняволення, Жанне Захаркевіч — пяць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У Гродне да 4 гадоў калоніі завочна асудзілі сясцёр, якія праз балоты збеглі ад "хіміі"
Чатыры ўдзельнікі вераснёвай акцыі ў Гродна атрымалі ад 3 да 3,5 гадоў "хіміі"
Ад 1,5 да 2,5 гадоў калоніі патрабуе пракурор для ўдзельнікаў гарадзенскай акцыі пратэсту
Ніхто са сведак не памятае абвінавачаных. У Гродне працягваюць судзіць пяць удзельнікаў акцыі пратэсту
Абвешчаны ў вышук адзін з абвінавачаных па крымінальнай справе пяці гарадзенцаў
Справа "гарадзенскай пяцёркі": Пацярпелыя амапаўцы замест сваіх адрасоў называюць адрасы мясцовых актывістаў