Захар Костка
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 3 месяцы
Від пакарання: арышт
Суддзя: Запаснік Марына
Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне
Жыхар сталіцы Захар Паўлавіч Костка з’яўляецца грамадзянінам Расіі. Яго, разам са Станіславам Акаловічам, абвінавацілі ў здзеку над дзяржаўнымі сімваламі (арт. 370 Крымінальнага кодэкса). Апроч гэтага Акаловіча прызналі вінаватым у злосным хуліганстве паводле ч.1 арт. 339.
Суд Ленінскага раёна Мінска, які адбыўся 12 снежня 2022 года, прызначыў Акаловічу па сукупнасці злачынстваў канчатковае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады, а Захару Костку – арышт на тры месяцы з улікам ранейшага пакарання ў выглядзе арышту па прысудзе суда Першамайскага раёна Мінска ад 11 лістапада 2022 года. Справу разглядала суддзя Марына Запаснік.
Мера стрымання ў дачыненні да абвінавачаных у выглядзе заключэння пад варту змененая на падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.
"Сарвалі з будынка ў Мінску афіцыйны сцяг і парвалі палотнішча": вынікі суда за здзек над дзяржсімволікай