Станіслаў Акаловіч

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Запаснік Марына

Станіслава Уладзіміравіча Акаловіча, разам з Захарам Косткай, абвінавацілі ў здзеку над дзяржаўнымі сімваламі (арт. 370 Крымінальнага кодэкса). Апроч гэтага Акаловіча прызналі вінаватым у злосным хуліганстве паводле ч.1 арт. 339.

Суд Ленінскага раёна Мінска, які адбыўся 12 снежня 2022 года, прызначыў Акаловічу па сукупнасці злачынстваў канчатковае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады, а Захару Костку – арышт на тры месяцы з улікам ранейшага пакарання ў выглядзе арышту па прысудзе суда Першамайскага раёна Мінска ад 11 лістапада 2022 года. Справу разглядала суддзя Марына Запаснік.

Мера стрымання ў дачыненні да абвінавачаных у выглядзе заключэння пад варту змененая на падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

"Сарвалі з будынка ў Мінску афіцыйны сцяг і парвалі палотнішча": вынікі суда за здзек над дзяржсімволікай

Суд Ленінскага раёна Мінска вынес прысуд жыхарам сталіцы Захару Костку, які з’яўляецца грамадзянінам Расіі, і Станіславу Акаловічу, абвінаваціўшы іх у здзеку над дзяржаўнымі сімваламі (арт. 370 Крымінальнага кодэкса). Апроч гэтага Акаловіча прызналі вінаватым у злосным хуліганстве паводле ч.1 арт. 339.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»