Яна Арабейка
Актывістка, сябра "Задзіночання беларускіх студэнтаў"
Дата нараджэння: 17 студзеня 2001
Дата затрымання: 12 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: СІЗА-1

Яна Іванаўна Арабейка – актывістка, прыхільніца "Задзіночання беларускіх студэнтаў", студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту.
Яна была затрымана наўпрост у інтэрнаце 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Спачатку дзяўчыну змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА на Валадарскага.
![]()
Справа студэнтаў — артыкул 342. Частка другая
Сімвалічная "хросная" у межах кампаніі #WeStandByYou - дэпутатка Бундэстага Германіі і дзяржаўная міністарка пры канцлеры Анэт Відман-Маўз:
“Такія адважныя жанчыны, як Яна Арабейка, выступаюць за лепшую будучыню сваёй краіны. Яе ўзорнае імкненне да свабоды і дэмакратыі заслужыла нашу салідарнасць і глыбокую павагу. Таму я заклікаю неадкладна вызваліць палітвязняў у Беларусі”.