Вольга Трунова

Дата нараджэння: 16 кастрычніка 1998

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці

Вынік суда: 190 базавых велічынь

Від пакарання: штраф

Суддзя: Баліка Віктар

Суд Полацкага раёна і горада Полацка 4 лютага 2022 года вынес прысуд па крымінальнай справе, распачатай па факце апаганьвання збудаванняў і псавання маёмасці (арт. 341 Крымінальнага кодэкса). Абвінавачаныя — Вольга Трунова і Святлана Валер'еўа Фірсава.

Паводле матэрыялаў абвінавачання, у перыяд з 13 па 30 лістапада 2020 года Фірсава і Трунова неаднаразова, з выкарыстаннем балончыкаў з фарбай чырвонага і белага колераў, наносілі надпісы і бчб-выявы на слупах электраперадач, дрэвах, лаўках на прыпынках транспарту, асфальце. Таксама яны расклейвалі лісты паперы з чырвонай палоскай на белым фоне. Усё гэта — “сімволіка, якая выкарыстоўваецца ў незаконным пратэсным руху”.

Суд пастанавіў прызнаць жанчын вінаватымі і прызначыў Вользе пакаранне — штраф у памеры 190 базавых велічынь.

"Гэтая сімволіка выкарыстоўвалася пад час вайны памагатымі нямецкіх акупантаў": суд у Полацку за нанясенне бчб-малюнкаў

Суд Полацкага раёна і горада Полацка 4 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай па факце апаганьвання збудаванняў і псавання маёмасці (арт. 341 Крымінальнага кодэкса). Абвінавачаныя — Вольга Трунова і Святлана Фірсава.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»