Святлана Фірсава
Дата нараджэння: 24 лютага 1994
Дата затрымання: 16 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Суддзя: Баліко Віктар, Бясецкі Уладзімір
Пракурор: Коласава Вольга
Месца зняволення: СІЗА-2

Суд Полацкага раёна і горада Полацка 4 лютага 2022 года вынес прысуд па крымінальнай справе, распачатай па факце апаганьвання збудаванняў і псавання маёмасці (арт. 341 Крымінальнага кодэкса). Абвінавачаныя — Вольга Трунова і Святлана Фірсава.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, у перыяд з 13 па 30 лістапада 2020 года Фірсава і Трунова неаднаразова, з выкарыстаннем балончыкаў з фарбай чырвонага і белага колераў, наносілі надпісы і бчб-выявы на слупах электраперадач, дрэвах, лаўках на прыпынках транспарту, асфальце. Таксама яны расклейвалі лісты паперы з чырвонай палоскай на белым фоне. Усё гэта — “сімволіка, якая выкарыстоўваецца ў незаконным пратэсным руху”.
Суд пастанавіў прызнаць жанчын вінаватымі і прызначыць пакаранне — штраф у памеры 200 базавых велічынь.
![]()
"Гэтая сімволіка выкарыстоўвалася пад час вайны памагатымі нямецкіх акупантаў": суд у Полацку за нанясенне бчб-малюнкаў
19 траўня 2022 года ў судзе Полацка і Полацкага раёна Святлану Фірсаву асудзілі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу за каментар у інтэрнэце да відэа з прамовай Аляксандра Лукашэнкі, створаны яшчэ ў 2021 годзе.
Справу разглядаў суддзя Уладзімір Бясецкі. Дзяржабвінаваўца — старшы памочнік пракурора Вольга Коласава.
Пасля затрымання 16 сакавіка 2022 г. Святлану Фірсаву ўтрымлівалі ў Полацкім ІЧУ, а потым перавялі ў Віцебскі СІЗА.
![]()
У Полацку за абразу прэзідэнта судзяць Святлану Фірсаву: пракурор просіць два гады пазбаўлення волі
У апошнім слове абвінавачаная папрасіла прабачэння за нанесеныя абразы, прасіла прызначыць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі, каб клапаціцца пра бацькоў і працаваць.
Суд прызнаў Фірсаву вінаватай і прызначыў пакаранне адпаведна прапанове абвінавачання — два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штраф па першым прысудзе 6400 рублёў.
![]()
Полацк: за абразу прэзідэнта — два гады калоніі агульнага рэжыму Святлане Фірсавай