Вольга Томіна
Дата нараджэння: 8 лютага 1984
Дата затрымання: 9 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Суддзя: Шут Юлія
Месца зняволення: СІЗА-1

Вольга Аляксандраўна Томіна — візажыстка, затрымана ў сакавіку 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Вольга мае траіх дзяцей, а ў інстаграме на яе падпісаныя больш за паўмільёна чалавек.
Справу Вольгі Томінай пачнуць разглядаць 24 траўня 2022 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Працэс будзе весці суддзя Юлія Шут.