Вольга Шаблыка

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Блізнюк Юлія

Вольга Шаблыка да затрымання працавала выкладчыцай англійскай мовы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Яе судзілі разам з мужам. Іх абвінавацілі па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны удзел у іх). Справу разглядаў суддзя Юля Блізнюк.

24 траўня мужа і жонку Шаблыкаў пакаралі абмежаваннем волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Мужа і жонку пакаралі за ўдзел у "Маршы супраць тэрору" — прысуд стаў вядомы толькі цяпер

Фрунзенскі суд Мінска вынес прысуд па крымінальнай справе Антона і Вольгі Шаблыкаў па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны удзел у іх).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»