Антон Шаблыка

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Блізнюк Юлія

Антон Шаблыка да затрымання займаўся арганізацыяй актыўнага адпачынку: сплавы на байдарках па рэках і азёрах, вяровачныя курсы і трэнінгі, турыстычныя падарожжы, у тым ліку і па горных маршрутах. Яго абвінавацілі па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны удзел у іх). Разам з ім па гэтаму артыкулу асудзілі і яго жонку Вольгу Шаблыка.

Раней Антон неаднаразова затрымліваўся за ўдзел у акцыях пратэсту: адбываў адміністрацыйны арышт у лістападзе 2020 года ў ЦІП на Акрэсціна. Таксама затрымліваўся 9 сакавіка 2022 года разам з жонкай Вольгай на адным з антываенных мітынгаў у Мінску.

24 траўня мужа і жонку Шаблыкаў пакаралі абмежаваннем волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады. Справу разглядала суддзя Юля Блізнюк.

Мужа і жонку пакаралі за ўдзел у "Маршы супраць тэрору" — прысуд стаў вядомы толькі цяпер

Фрунзенскі суд Мінска вынес прысуд па крымінальнай справе Антона і Вольгі Шаблыкаў па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны удзел у іх).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»