Вольга Сыраватка
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 4 сакавіка 1989
Дата затрымання: 23 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 27 ліпеня 2022
Суддзя: Семянчук Аляксандр
Пракурор: Тарасюк Марына, Ціхановіч Алена
Справы: Акцыі на чыгунцы, Пратэсты Брэст
Вольга Сяргееўна Сыраватка з Брэста была затрымана 23 лістапада 2020 года па справе аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў у Брэсце. Ёй былі прад'яўлены абвінавачванні па ч. 2 арт. 339 КК (Злоснае хуліганства).
Эпізоды, якія ставіліся ў віну Сыраватцы:
- вывешванне манекена (лялькі-пудзілы) з надпісамі «АМАП»;
- пашкоджанне шкла ў памяшканні аддзялення міліцыі на суму 160 рублёў;
18 траўня 2021 года Вольга асуджана судом Ленінскага раёна Брэста на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Палітзняволеная цалкам адбыла тэрмін і 27 ліпеня 2022 г. выйшла на волю з ПК № 4.
Судзяць дзясятак берасцейцаў за блакаванне чыгункі, пудзілы і падпалы аўтапакрышак
«Вашыя праблемы да яек нейкае дачыненне маюць?" Як праходзіць допыт сведак па берасцейскай справе пудзілаў-рэек
Да 5 гадоў калоніі. Вынесены прысуд 10 берасцейцам па справе "пудзілаў-рэек"