Вольга Стаброўская
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 8 снежня 1959
Дата затрымання: 8 ліпеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 3 месяцы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 жніўня 2024
Суддзя: Вяршыніна Юлія
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя, Пенсійны ўзрост, Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Вольга Уладзіміраўна Стаброўская ў свой час атрымала дыплом адзінага на ўвесь былы Савецкі Саюз Маскоўскага дзяржаўнага ўніверстітэта друку і да зыходу на пенсію працавала ў Аршанскай тыпаграфіі. У апошні час у жанчыны абвастрыліся хваробы, яна мае інваліднасць трэцяй групы. Хварэе таксама і яе адзіная дачка. Яна, як і ўнук Вольгі, мае інваліднасць па слыху. Жанчыну абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Суд прызнаў Стаброўскую вінаватай і прызначыў ёй пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на адзін год і тры месяцы. Прысуд Вользе Стаброўскай 27 верасня 2023 года вынесла суддзя суду Аршанскага раёна Юлія Вяршыніна.
22 снежня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Адбывала пакаранне ў ПК № 4.
Выйшла на волю па памілаванні 20 жніўня 2024 г.
Мінімум 13 палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні, сярод іх — Ксенія Луцкіна і Васіль Бераснёў
Аршанскую пенсіянерку, якая мае інваліднасць, асудзілі да калоніі за каментар у "Аднакласніках"