Вольга Скрашчук
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 13 верасня 1985
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 28 студзеня 2023
Суддзя: Ананіч Алена
Справы: Справа Зельцэра
Вольга Аляксандраўна Скрашчук — фігурантка крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), распачатай пасля гібелі супрацоўніка КДБ Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
5 кастрычніка 2021 г. жанчыну змясцілі ў жодзінскую СТ № 8.
15 верасня 2022 г. яе перавялі ў СІЗА-1 у Мінску.
9 лістапада 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе адбыўся разгляд справы Вольгі. Суддзя Алена Ананіч у закрытым рэжыме прызнала жанчыну вінаватай і прызначыла ёй два гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
16 снежня 2022 г. Вольгу перавялі ў гомельскі СІЗА-3.
Вольга цалкам адбыла тэрмін і 28 студзеня 2023 г. выйшла на волю.