Вольга Рытус
Дата нараджэння: 21 сакавіка 1979
Дата затрымання: 12 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: СІЗА-1

Вольга Віктараўна Рытус была затрымана 12 красавіка 2022 года паводле арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак) — за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах у 2020 годзе. Дома ў Вольгі застаўся 12-гадовы сын.
Старэйшы сын жанчыны вучыцца ў Польшчы. Паведамляецца, што супрацоўнікі ГУБАЗіК падчас ператрусу распавядалі родным, што там хлопец ужывае наркотыкі, а пасля вяртання ў Беларусь будзе таксама затрыманы.