Вольга Раманцова

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 13 жніўня 1987

Дата затрымання: 4 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шаціла Сяргей, Колабаў Антон

Вольга Аляксандраўна Раманцова была жорстка затрымана 4 кастрычніка 2022 года ў сябе дома. Яе абвінавацілі ў абразе суддзі (арт. 391 Крымінальнага кодэксу) і змясцілі пад варту ў СТ № 8.

У судзе Савецкага раёна Мінска 28 снежня 2022 г. палітзняволенай вынеслі прысуд. Суддзя Сяргей Шаціла прызначыў жанчыне два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і кампенсацыю маральнай шкоды 5 000 рублёў.

11 верасня 2024 г. у судзе Мінскага раёна разгледзяць справу Вольгі па "замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу". Рашэнне будзе прымаць Антон Колабаў.

Два гады "хатняй хіміі" — такая цана каментара пра суддзю ў Telegram

Мабільны тэлефон палітзняволенай канфіскавалі ва ўласнасць дзяржавы. Таксама з жанчыны спагналі кампенсацыю маральнай шкоды памерам 5000 рублёў. Сродкі мусяць пайсці на карысць Дзіцячага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізіялагічнага развіцця.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»