Вольга Нечыпарава

Дата нараджэння: 18 лістапада 1984

Дата затрымання: 31 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Ланцэвіч Маргарыта

Нечыпарава Вольга Сяргееўна асуджана па арт. 342 КК. Была арыштаваная 31 сакавіка 2023 года.

Знаходзілася ў ІЧУ да 4 красавіка, пазней была пераведзена ў турму № 1 г. Гродна. Дзе і знаходзілася да 07 ліпеня 2023 года. Прысуд - 2 гады "хіміі".

Пакінула Беларусь. Жонка палітвязня Мікалая Хацяновіча.

16 лютага 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".

"Мы аднаўляем справядлівасць". Праваабаронцы растлумачылі вялікую заяву аб наданні статусаў "былых палітвязняў"

Праваабарончая супольнасць Беларусі 18 верасня 2023 года прыняла вялікую заяву, у якой запатрабавала поўную рэабілітацыю адразу 150 чалавек, асуджаных за ўдзел у паслявыбарчых мірных акцыях пратэсту паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»