Мікалай Хацяновіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 2 лютага 1969
Дата затрымання: 5 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Ланцэвіч Маргарыта
Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання
Групы: Выкладчыкі
Справы: Пратэсты Мінск
Мікалай Уладзіміравіч Хацяновіч — кіраўнік «Школы практычнай медыяцыі», медыятар з Гродна. Двойчы быў прызнаны «Лепшым медыятарам года» (2016-2017 гады) Цэнтрам медыяцыі і перагавораў (Мінск).
Хацяновіч спецыялізуецца ў спрэчках у галіне будаўніцтва, нерухомасці, спажывецкіх, камерцыйных і карпаратыўных спрэчках, а таксама ў сямейнай медыяцыі.
На "пакаяльным відэа" мужчына прызнаецца, што ў 2020-м ён удзельнічаў у мітынгах у Мінску, выказваўся на адрас супрацоўнікаў міліцыі і іх сем'яў, меў падпіску на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы. Прад'яўленыя абвінавачанні паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу (распальванне варожасці ці варажнечы).
14 чэрвеня 2023 г. у судзе Кастрычніцкага раёна Гродна пачаўся суд над палітвязнем. Яго вядзе Ланцэвіч Маргарыта. Арт. 130 КК перакваліфікавалі ў ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 2 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі).
5 ліпеня 2023 г. палітвязень быў асуджаны на 4 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
Вызвалены з-пад варты з Турмы № 1 да накіравання ў месца адбывання пакарання.
16 лютага 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".